Фільтраваць
Імёны
Падзеі
Помнікі
Рэгіён
Прадметы
Установы
Спадчына: Ганаровыя грамадзяне

Іван Георгіевіч Шубітыдзе нарадзіўся 23 лістапада 1906 года ў сяле Келеці Гарыйскага раёна (Грузія) у беднай сялянскай сям’і. У родным сяле атрымаў пачатковую адукацыю. У 1921 годзе ўступіў у камсамол, удзельнічаў ва ўстанаўленні Савецкай улады ў раёне.

Іван Піліпавіч Супрунчык нарадзіўся 23 кастрычніка 1942 года ў вёсцы Цераблічы Давыд-Гарадоцкага раёна Пінскай вобласці (цяпер Столінскага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. У Піліпа Фядотавіча (1910–1944) і Аксінні Сцяпанаўны Супрунчык (1913–2000) ён быў чацвёртым. Бацька загінуў на фронце ў час вызвалення Польшчы ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Анатоль Міхайлавіч Вараб’ёў нарадзіўся 10 студзеня 1942 года ў вёсцы Люшнева Навамышскага раёна Баранавіцкай вобласці (цяпер Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці). Бацька, Міхаіл Іванавіч, быў майстравітым чалавекам, выдатна вырабляў мяккія скуры, з якіх шылі курткі і паліто.

У г. Баранавічы Мінскай губерні (цяпер Брэсцкай вобласці) у 1908 годзе была пабудавана драўляная праваслаўная царква. Падчас Першай сусветнай вайны, калі ў горадзе знаходзілася Стаўка Мікалая II, царква была павялічана прыбудовамі (1915). Але царква праіснавала нядоўга, згарэла ў ноч 2 мая 1921 года, пасля святочнай вячэрні першага дня Вялікадня.

Прыход пастанавіў узнавіць храм на месцы папялішча. Першы план новага храма склаў варшаўскі архітэктар Мікалай Абалонскі. Затым у распрацоўку праекта ўключыўся архітэктар Станіслаў Філісевіч. На пабудову храма жыхары Баранавічаў сабралі 36 тысяч злотых, 8 тысяч выдаў Баранавіцкі гарадскі магістрат, улады Польшчы адлічвалі значныя сумы тры гады запар.

Уладзiмiр Лявонцьевiч Бядуля нарадзiўся 24 мая 1927 года ў вёсцы Падомша Брэсцкага павета Палескага ваяводства (цяпер Камянецкага раёна Брэсцкай вобласцi) у сялянскай сям’і. З дванаццаці гадоў араў зямлю, з чатырнаццаці — касіў. Закончыў сельскагаспадарчую школу. Служыў у Савецкай армii з сакавіка 1945 года шэсць гадоў. У 1951–1955 гадах быў на камсамольскай рабоце ў Брэсцкiм гаркаме ЛКСМБ: iнструктар, загадчык аддзела, другi сакратар.

Павел Васільевіч Пранягін нарадзіўся 28 студзеня 1916 года ў сяле Антонаўка (цяпер Самарскага раёна, Татарстан, Расія) у сялянскай сям’і. Дзяцінства прайшло на беразе Волгі. Закончыў матэматычны факультэт Казанскага ўніверсітэта, пачаў працаваць настаўнікам Камска-Усцінскай сярэдняй школы. У 1939 годзе быў прызваны ў Чырвоную армію, накіраваны на курсы малодшых лейтэнантаў Казанскага пяхотнага вучылішча.

Марыя Пятроўна Гарупа (дзявочае Піліпенка) нарадзілася 6 снежня 1946 года ў вёсцы Сувіды Брагінскага раёна Гомельскай вобласці ў вялікай сялянскай сям’і. Пасля Чарнобыльскай катастрофы родная вёска перастала існаваць. Пасля заканчэння Савіцкай СШ Марыя Піліпенка паступіла ў Мазырскі педагагічны інстытут, які скончыла ў 1967 годзе.

Пётр Фёдаравіч Лысенка нарадзіўся 16 верасня 1931 года ў вёсцы Зарачаны Полацкага раёна Віцебскай вобласці. У 1946 годзе сям’я пераехала ў горад Пінск (цяпер Брэсцкай вобласці). Вучыўся ў СШ № 2 г. Пінска. Старэйшая сястра, Антаніна Фёдараўна Лысенка, стала педагогам, кандыдатам філалагічных навук, даследчыкам беларускай літаратуры.

У 1953 годзе Пётр Лысенка закончыў Мінскі педагагічны інстытут, настаўнічаў у Бярэзінскім раёне Мінскай вобласці. У Савецкай арміі служыў танкістам. Аспірант (1960–1963). З 1963 года працуе ў Інстытуце гісторыі НАН Беларусі: малодшы навуковы супрацоўнік (1963–1973), старшы навуковы супрацоўнік (1973–1980), загадчык сектара сярэдневяковай археалогіі, загадчык аддзела археалогіі сярэдневякоўя (1980–2000), галоўны навуковы супрацоўнік гэтага аддзела.

Юлія Віктараўна Несцярэнка (Барцэвіч) нарадзілася 15 чэрвеня 1979 года ў г. Брэсце. Сям’я Барцэвіч (у Юлі ёсць старэйшая сястра) была спартыўная. Гулялі ў валейбол, хадзілі ў басейн, бегалi на лыжах, удзельнічалі ў конкурсе «Тата, мама, я – спартыўная сям’я».

Міхаіл Канстанцінавіч Недзьведзь нарадзіўся 28 жніўня 1941 года ў г. Пінску (цяпер Брэсцкай вобласці) у сям’і служачых. У 1959 годзе з адзнакай скончыў Пінскае медыцынскае вучылішча, у 1965 годзе – з адзнакай Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут.

Старонка 9 з 11